Музей
Савет музея
Склад савета музея ў 2024/2025 навучальным годзе
Шыльван Г.К., настаўнік беларускай мовы і літаратуры – кіраўнік музея;
Скадорва Аліна, вучаніца 11 класа – старшыня Савета музейнага актыву;
Кулешо Ганна, вучаніца 10 класа – кіраўнік группы экскурсаводаў;
Ган Кацярына, вучаніца 10 класа – кіраўнік лектарскай групы;
Каспяровіч Ангеліна, вучаніца 10 класа – кіраўнік пошукавай групы;
Актыў музея складаецца з 4 вучняў 10-11 класаў.
Дзейнасць работы школьнага музея вядзецца ў адпаведнасці з канцэпцыяй музея і планам работы.
АСНОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ ЭКСПАЗІЦЫІ МУЗЕЯ
АСНОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ ЭКСПАЗІЦЫІ МУЗЕЯ:
Прадметы хатняга ўжытку
У першым раздзеле нашага краязнаўчага музея«Беларуская хатка» сабраны прадметы хатняга ўжытку. Экскурсавод апавядае пра выпечку хлеба, дзяжу, драўляную лапату, маслабойку, ступу, гліняны посуд.
Прылады працы гаспадара і гаспадыні
Наступны наш раздзел – гэта прылады працы гаспадара і гаспадыні. Ёсць у нас цэп, якім малацілі жыта, авёс і ячмень. Каса, граблі, рагуля – прылады працы ў лузе, дзе касілі травы, рушылі сена, вяршылі стагі. гаспадыніны прылады: прас, качалкі. Прас награваўся вуголлем, які браўся з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак.
Матулін ручнік
У раздзеле «Матулін ручнік» апавядаецца пра ручнікі, як абавязковы атрыбут шэрагу абрадаў. Яны ўваходзілі ў пасаг нявесты, павязваліся цераз плячо важнейшым удзельнікам вяселля. Як знак жалобы ручнікі вывешвалі за акно на Дзяды.
Покуць
Яшчэ адзін пачэсны кут ёсць у хаце… Покуць – гэта куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы. Яны маўклівай малітвай асвячаюць хату і жыццё людзей. Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі-набожнікі. За абразамі трымаюць бутэлечку са свячонай вадою – лекамі ад розных хвароб. «Добрага госця на покут садзяць», «На покуце ў хатцы, як пры роднай матцы», «Шануй покут у хаце, як родную
Народная творчасць
У першай палове 19 стагоддзя атрымоўвае дальнейшае развіццё народная творчасць. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, на непасільную працу, беларусы не страцілі пачуцця прыгажосці. Вышыўкі на святочным адзенні, ткацтва, вязанне шыдэлькамі і прутамі, разьба па дрэве, якой упрыгожвалі хатнія рэчы, ганкі, вароты сведчаць аб высокім мастацкім гусце народа.
Уфондах школьнага краязнаўчага музея «Беларуская хатка» на сённяшні дзень налічваецца 106 экспанатаў асноўнага фонду. Музей кожны год папаўняецца экспанатамі. Сярод іх: прылады працы, сялянскія рэчы, мастацкая вышыўка, ткацтва, ткацкі станок, куфар, ступа, дзіцячая люлька, драўляны ложак.
Реклама музея
Музей “Беларуская хатка”
Юрыдычная назва ўстановы адукацыі, у якім дзейнічае музей
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Эйгердаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”
Назва музея «Беларуская хатка»
Профіль музея: краязнаўчы
Паштовы адрас, тэлефон
231363 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аграгарадок Эйгерды, вуліца Маладзёжная, 4; тэлефон (801595) 61744
Кіраўнік музея: Шыльван Ганна Казіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Эйгердаўскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна
Гісторыя стварэння музея
Школьны краязнаўчы музей «Беларуская хатка» быў ствараны 31 жніўня 1992 года. Першым кіраўніком музея была Калеснікава Ірына Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца пад кіраўніцтвам былога дырэктара школы Юргелевіча Пятра Антонавіча. Экспанаты сабраны вучнямі, бацькамі і настаўнікамі школы. Музейныя экспанаты знаёмяць з побытам, культурай беларусаў – людзей добрае душы і шчырага сэрца. У развіццё музея значны ўклад унеслі настаўнікі школы: Паланцэвіч В.М., Мусік Н.Г., Юхневіч Л.В.Раткевіч Р.Б.
Музей «Беларуская хатка» размешчаны ў будынку школы на другім паверсе і займае два пакоі агульнай плошчай 64 кв.м. Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах. Пакой школьнага краязнаўчыга музея «Беларуская хатка» аформлены ў выглядзе сялянскай хаты. Сабраныя матэрыялы дапамаглі ярка і вобразна аднавіць інтэр’ер і бытавыя ўмовы.
Школьны краязнаўчы музей «Беларуская хатка» выконвае накапляльную, экспазіцыйную, адукацыйную і выхаваўчую функцыі, накіраваныя на развіццё асобасных якасцей навучэнцаў. Краязнаўчы музей «Беларуская хатка» з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання.
Мэта дзейнасці музея: выхаванне ў навучэнцаў дюбові да Радзімы, якая пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і прымножыць; паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў. Работа музея ажыццяўляецца па напрамках.
Напрамкі дзейнасці школьнага краязнаўчага музея «Беларуская хатка»:
- Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць
- Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў
- Афармленне і абсталяванне
- Экскурсійная дзейнасць
- Экспазіцыйная дзейнасць
- Пошукавая, даследчая дзейнасць
- Культурна-асветніцкая дзейнасць
Мы в соцсетях & RSS