История, традиции, достижения учреждения образования
История, традиции, достижения учреждения образования
31.08.2023З гісторыі школы
Будаўніцтва новага памяшкання Эйгердаўскай сярэдняй школы, дзе цяпер размяшчаецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Эйгердаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”, пачалося з кастрычніка 1987 года. Падставай для пачатку будаўніцтва з’явіўся зварот жыхароў мікрараёна да другога сакратара ЦК КПБ Барташэвіча.
У старым памяшканні заняткі праводзіліся ў дзве змены – з 8.00 да 20.00. Класныя пакоі змяшчаліся ў 2 будынках. Адзін з іх быў прыстасаваны з сялянскай хаты.
Класы былі перапоўнены па колькасці вучняў. Здаралася так, што не было месца для настаўніцкага стала. Адсутнічала спартыўная зала. Прышкольны інтэрнат і сталоўка знаходзіліся ў прыстасаванай сялянскай хаце.
Паўнавартасныя ўмовы для навучання і выхавання вучняў адсутнічалі.
Новы будынак прыняты Дзяржаўнай камісіяй 31 жніўня 1988 года. Заняткі пачаліся з кастрычніка 1988 года.
Кіраўнікі ўстановы адукацыі
У пэўныя перыяды існавання школы дырэктарамі прызначаліся:
1.Пятровіч Галіна Ільінічна – з 1966 па 1978 гг.
2.Кулеш Антон Вацлававіч – 1978 па 1980 гг.
Працаваў дырэктарам з сакавіка 1978 года па лістапад 1980 года. Нарадзіўся 28 жніўня 1952 года ў в. Галунавічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе закончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы”, у 1978 годзе – Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Гісторыя. Грамадазнаўства”. З 1984 па 1986 навучаўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе па спецыяльнасці “Выкладанне грамадскіх навук”.
У 1979 годзе школа была пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод васьмігадовых школ раёна і ўзнагароджана пераходным чырвоным сцягам.
Цяпер пражывае ў в. Цянюкаўшчына Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
3. Юргелевіч Петр Антонавіч з 21 жніўня 1981 года па 23 жніўня 2004 года.
Падчас яго кіраўніцтва распачата і завершана будаўніцтва новага памяшкання школы, абсталяваны школьны стадыён.
Нарадзіўся 5 студзеня 1954 года ў весцы Чарнэлі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1973 годзе закончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы”, у 1981 годзе з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці “Нямецкая мова”.
Узнагароджаны ў лістападзе 1987 года Ганаровай граматай Цэнтральнага Камітэта КПСС, Савета Міністраў, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ за дасягненне найвышэйшых вынікаў ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве ў гонар 70-годдзя Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі.
У ліпені 2008 года ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за пленную працу ў сістэме адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. Пражывае ў аг.Эйгерды Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, працуе настаўнікам нямецкай мовы ў Эйгердаўскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна.
4.Раманюк Аляксандр Аляксандравіч з 2006 па 2007 гг .
Пад час яго кіраўніцтва адбыўся рамонт школы ў сувязі з рэарганізацыяй вёскі Эйгерды ў аграгарадок Эйгерды.
З 2007 года Раманюк Аляксандр Аляксандравіч працаваў начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама, затым намеснікам старшыні Іўеўскага райвыканкама, на дадзены момант працуе дырэктарам пачатковай школы г.Іўе.
5. Юхневіч Эдуард Эдвардавіч – з 2008 па 2010 гг.
Нарадзіўся 19 красавіка 1970 года ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна. У1991 годзе закончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры па спецыяльнасці “Настаўнік фізічнай культуры” У 1995 годзе акадэмію фізічнай культуры ў г. Мінску па спецыяльнасці “Выкладчык фізічнай культуры”
У 2010 годзе абраны на пасаду старшыні Эйгердаўскага сельскага выканаўчага камітэту, працуе па сенняшні дзень.
6. Шыльван Ганна Казіміраўна з 2010 па 2012 гг.
Нарадзілася 19 мая 1975 года ў вёсцы Эйгерды Іўеўскага раёна. У 1994 годзе скончыла Лідскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Дашкольнае выхаванне”, у 2009 годзе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”
Пражывае ў аграгарадку Эйгерды, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Эйгердаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”. Загадчык школьнага музея.
7. Тумановіч Жанна Станіславаўна з 2012 па 2013 гг.
8. Юхневіч Людміла Васільеўна з 2014 года і па цяперашні час.
Нарадзілася 20 чэрвеня 1973 года ў вёсцы Страмец Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе скончыла Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры па спецыяльнасці “Настаўнік фізічнай культуры”. У 2009 годзе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”
З пераходам у новае памяшканне сярэдняй школы істотна змяніліся ўмовы працы педагагічных работнікаў. Яны забяспечваюць якасны адукацыйны працэс, актыўна выкарыстоўваюць дасягненні псіхалагічнай і педагагічнай навукі, перадавы вопыт настаўнікаў–наватараў.
У 2010 годзе адбылася рэарганізацыя школы ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Эйгердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”
У 2015 годзе адбылася рэарганізацыя школы ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Эйгердаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
У верасні 2022 года – у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Эйгердаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”.
У розныя гады колькасць вучняў была розная, на сённяшні дзень яна складае 58 школькаў і 15 выхаванцаў дашкольнай групы. У школе працуе 23 настаўнікі, 3 выхавальнікі, 1 музычны кіраўнік і 19 чалавек тэхперсаналу. Функцыянуе школьная бібліятэка, музей “Беларуская хатка”, у якім прадстаўлены дзве экспазіцыі: “Інтэр’ер вясковай хаты пачатку XX стагоддзя”, “Ад мінулага да сучаснага”. Экспазіцыя школьнага музея налічвае ўсяго 128 экспанатаў, у т.л. асноўнага фонду - 103.
У школе дзейнічаюць дзіцячыя грамадскія аб’яднанні: піянерская дружына імя Віктара Станевіча, у склад якой уваходзіць 34 вучні, Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі, у склад якога ўваходзіць 14 вучняў. У школе з 2006 года дзейнічае валанцёрскі атрад “Іх боль –наша боль” , які ў 2009 годзе быў прызёрам абласнога конкурсу ў намінацыі “ Лепшая ініцыятыва па аказанню дапамогі пажылым людзям”, пераможцам раённага конкурсу “Валанцёр года – Добрае сэрца” ў 2012 годзе і пераможцам раённага конкурсу “Валанцёр года – Добрае сэрца” ў намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад” ў 2019 годзе.
Пад час вучобы ў Эйгердаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе многія вучні з’яўляліся прызёрамі раённай алімпіяды па нямецкай мове, беларускай мове, матэматыцы, гісторыі, узнагароджаны граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі за паспяховае выступленне на абласной алімпіядзе па нямецкай мове і гісторыі. Многія выпускнікі школы абралі прафесію настаўніка.
У 2019/2020 навучальным годзе настаўнік хіміі і біялогіі Пірог В.В. заняла ІІ месца ў абласным этапе конкурса “Педагагічная майстэрня. Форум ідэй” у намінацыі “Адукацыйнае мерапрыемства”, ІІ месца на абласным этапе конкурса бібліятэчных праектаў “Аб’ект малой Радзімы” заняла работа Мусік Н.Г. у намінацыі “Беларуская фаўна”. У раёне І месца заняла Завадская Т.В., настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, стала пераможцам раённага конкурса “Лепшае метадычнае аб’яднанне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі” ў намінацыі “Лепшы кіраўнік метадычнага аб’яднання”), Шыльван Г.К., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заняла ІІІ месца сярод загадчыкаў кабінетамі беларускай мовы і літаратуры на раённым этапе конкурса.
У 2020/2021 навучальным годзе настаўнік матэматыкі Бразінская К.В. заняла ІІ месца ў раённым конкурсе метадычных распрацовак урокаў матэматыкі “Сучасны ўрок матэматыкі”.
У 2021/2022 навучальным годзе Летаховіч Л.У., выхавальнік групы падоўжанага дня, заняла І месца ў раённым конкурсе на лепшую сцэнарную распрацоўку мерапрыемства, прысвечанага Году гістарычнай памяці. І месца ў намінацыі “Лепшая сцэнарная распрацоўка сюжэтна-гульнявой праграмы для сярэдняга школьнага ўзросту” заняла педагог-арганізатар Шыльван Г.К. Педагог сацыяльны Кайрыс А.А. заняла ІІ месца ў раённым конкурсе метадычных распрацовак “Лепшае мерапрыемства педагога сацыяльнага”. Настаўнік хіміі і біялогіі Сільвановіч А.А. па выніках удзелу ў раённым этапе абласнога конкурса “ІТ-майстар” у намінацыі “Інтэрактыўнае абсталяванне у адукацыйным працэсе” узнагароджана дыпломам II ступені, у конкурсе “Віртуальны музей установы адукацыі” ІІІ месца ўдастоена загадчык музея Шыльван Г.К.
Мы в соцсетях & RSS